Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША дапамогуць пацярпелым ад землятрусу


ВОСТРАЎ НІЯС (ІНДАНЭЗІЯ). Інданэзійскі Чырвоны Крыж паведамляе, што больш за тысячу чалавек маглі загінуць мінулай ноччу ў выніку землятрусу на востраве Ніяс каля ўзьбярэжжа Суматры. Паведамляецца, што 330 чалавек былі знойдзеныя мёртвымі на востраве Ніяс, і каля 100 чалавек на суседнім востраве Сулавесі. Ратаўнікі паведамляюць пра масіўныя разбурэньні. Найбольш пацярпеў галоўны горад востраву Гунунг Сітолі з насельніцтвам каля 30 тысячаў чалавек, дзе бальшыня дамоў былі цалкам разбураныя. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што Злучаныя Штаты акажуць тэрміновую дапамогу пацярпелым ад землятрусу. Землятрус сілаю 8,7 балаў паводле шкалы Рыхтэра адбыўся ўчора перад поўначчу. Гэтым разам землятрус не суправаджаўся цунамі – у адрозьненьне ад 26 сьнежня, калі ахвярамі стыхійнага бедзтва ў краінах Паўднёвай Азіі сталі каля 300 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG