Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпарцёры бязь межаў” асуджаюць дзеяньні беларускіх уладаў


Ул. інф. Міжнародная журналісцкая арганізацыі “Рэпарцёры бязь межаў” выступіла з пратэстам супраць канфіскацыі 24 сакавіка абсталяваньня ў беларускай газэты “Згода”.

Арганізацыя назвала гэты выпадак чарговым прыкладам здушэньня незалежнай прэсы ў Беларусі.

Нагадаем, міліцыя абвінаваціла газэту ў незаконным разьмяшчэньні свайго офісу ў прыватнай кватэры. Паводле галоўнага рэдактара “Згоды” Аляксея Караля, афіцэр, які кіраваў ператрусам ў офісе, адмовіўся назваць сваё імя і зьвінаваціў газэту ў падрыўной і антыпрэзыдэнцкай дзейнасьці.

Арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” выкала заклапочанасьць далейшым пагаршэньнем сытуацыі з прэсай ў Беларусі і нагадала, што Аляксандар Лукашэнка ўваходзіць у яе сьпіс найгоршых ворагаў свабоды прэсы ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG