Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15-ы дзень галадае ваўкавыскі бізнэсоўца, пратэстуючы супраць падатковай інспэкцыі


Сяргей Астраўцоў, Ваўкавыск 15-ы дзень галадае ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Разам зь ім адмаўляюцца ад ежы кіроўцы грузавікоў і таксовак. Адны зь іх засталіся бяз працы, іншыя баяцца яе страціць. Пакуль што ніхто з удзельнікаў галадоўкі не зьвяртаўся да мэдыкаў, і самі дактары іх не наведвалі. А ў акцыі пратэсту ўдзельнічаюць 23 чалавекі ў горадзе і, паводле інфармацыі саміх галадоўшчыкаў, два чалавекі ў прыгараднай вёсцы Пекары.

Сёньня ў сярэдзіне дня галадоўшчыкі нарэшце дачакаліся прадстаўніка ўладаў. Паводле Мікалая Аўтуховіча, з аблвыканкаму прыяжджаў Сяргей Чарнышоў, які сказаў, што паведаміць пра патрабаваньні галадоўшчыкаў старшыні аблвыканкаму Ўладзімеру Саўчанку.

Мікалай Аўтуховіч гаворыць, што пакуль удзельнікі не зьбіраюцца спыняць галадоўку. Ён лічыць, што падатковыя органы ні за што вымагаюць мільён даляраў штрафу зь яго і зь фірмы “Ніка-транс”, кіроўцы якой галадаюць разам зь ім. Сярод галадоўшчыкаў ёсьць і журналістка Сьвятлана Кухарава. У сваёй заяве, якую занесла ў райвыканкам, яна напісала наступнае:

(Кухарава: ) “Добра разумею хлопцаў, якія могуць страціць працу праз купку чыноўнікаў, паколькі сама знаходжуся ў падобнай сытуацыі. Спачуваю тым, хто галадае, і турбуюся праз тое, што імідж нашага гораду церпіць крах. Таму абвяшчаю галадоўку да аб’ектыўнага разгляду сытуацыі Аўтуховіч —падатковая”.

Гаворачы пра сябе, Сьвятлана Кухарава зазначае, што яе газэту “Биржа Информации” міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы. Калі гэты тэрмін закончыўся і газэта фармальна магла выходзіць, высьветлілася, што існуе нягалосная забарона на друк “Биржы Информации”. Дарэчы, сама Сьвятлана Кухарава раней публікавала ў забароненай газэце матэрыялы пра падзеі, якія адбываліся вакол прадпрымальніка Аўтуховіча і фірмы “Ніка-транс”, і няблага ведае сытуацыю.

***

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч пратэстуе супраць таго, што ўлады ствараюць перашкоды ў ягонай працы. Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”, якой выстаўлены штраф амаль на два мільярды рублёў, прадпрымальніка таксама аштрафавалі на 267 мільёнаў. Улады лічаць, што фірма аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі. Але Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісана дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Рахунак “Ніка-транс” арыштаваны, два месяцы не працуюць сем грузавікоў. Кіроўцы таксовак таксама баяцца страціць працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG