Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская моладзевая зборная перамагла славенцаў


RFE/RL Сёньня ў Любляне адбыўся матч адборачнага цыклю моладзевага Чэмпіянату Эўропы (U-21) па футболе, Славенія – Беларусь.

Беларуская футбольная дружына ў Любляне разграміла славенцаў зь лікам 4:1. Гол у славенцаў (на першай хвіліне) забіў Бірса. У беларусаў першы гол забіў Афанасьеў (2-я хвіліна), два галы на ліку Карніленкі (70 і 90), а апошні гол забіў Шкабара (90).

У сераду, 30 сакавіка, сустракаюцца дарослыя каманды Славеніі й Беларусі ў рамках адборачнага цыклю Чэмпіянату сьвету 2006 году. Матч адбудзецца ў Цэле, на стадыёне Arena Petrol, які ўмяшчае 9500 гледачоў.
XS
SM
MD
LG