Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паседжаньне ірацкага парлямэнту перанесенае


БАГДАД. Дэпутаты Ірацкай Нацыянальнай Асамблеі сёньня зганілі сваё кіраўніцтва, зачынілі дзьверы перад журналістамі і ўрэшце пасьля паўтары гадзіны бурлівых спрэчак адклалі паседжаньне парлямэнту да нядзелі. Заканадаўцы распачалі сёньня сэсію пасьля некалькіх гадзінаў затрымкі, падчас якой яны беспасьпяхова спрабавалі абраць сьпікера новага парлямэнту. Калі ў гэтым пытаньні не ўдалося прыйсьці да згоды, некалькі дэпутатаў абвінавацілі кіраўніцтва ў прыніжэньні ірацкага народу. Журналістаў папрасілі выйсьці з залы, была спыненая тэлетрансьляцыя, часовы прэм’ер Іяд Аляўі пакінуў сэсію. Шыіцкі альянс і Курдзкая кааліцыя, якія набралі найбольш галасоў на парлямэнцкіх выбарах, вырашылі абраць сьпікерам суніта, каб улучыць у палітычны працэс суніцкую меншыню. Лідэр сунітаў, часовы прэзыдэнт Газі аль-Явэр адмовіўся прыняць гэтую прапанову. Ён з’яўляецца кандыдатам на пасаду віцэ-прэзыдэнта Іраку.
XS
SM
MD
LG