Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 гадоў турмы расейскаму амонаўцу за зьдзекі з чачэнца


ГРОЗНЫ. Суд у Грозным сёньня асудзіў расейскага амонаўца на 11 гадоў турмы за зьдзекі з чачэнскага грамадзяніна. Гэта была першая судовая справа такога роду ў Чачні. Сяргей Лапін быў прызнаны вінаватым у тым, што ў студзені 2001 году ён затрымаў і жорстка зьбіў Зэлімхана Мурдалава, пасьля чаго даставіў яго непрытомнага ў турму. На другі дзень Мурдалаў быў выведзены з турмы і ягоны лёс дагэтуль застаецца невядомы. На судзе Лапін сябе вінаватым не прызнаў. Праваабарончыя арганізацыі неаднаразова абвінавачвалі расейскія сілы бясьпекі і прамаскоўскую чачэнскую міліцыю ў зьдзеках над цывільным насельніцтвам.
XS
SM
MD
LG