Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

19 гадоў турмы чальцу Ісламскага Руху Ўзбэкістану


ТАШКЕНТ. Узбэцкі суд асудзіў учора ваеўніка ісламісцкай ваенізаванай групоўкі Хусьнідына Юраева да 19 гадоў турмы паводле абвінавачаньня ў тэрарызме. Як паведаміў адвакат асуджанага, Юраева абвінавацілі ў здрадзе радзіме, тэрарызме і распальваньні этнічнай, расавай і рэлігійнай варожасьці. Ён належыць да Ісламскага Руху Ўзбэкістану. Узбэцкія ўлады вінавацяць гэтую арганізацыю ў сэрыі нападаў ва Ўзбэкістане і Кіргізстане. Сам Юраеў адмовіў свой удзел у нападах і заявіў, што адказваў за публічныя кантакты Ісламскага Руху. Ён быў арыштаваны летась у Турцыі і перададзены Кіргізстану, бо мае кіргіскае грамадзянства, пасьля чаго кіргіскія ўлады выдалі яго Ўзбэкістану.
XS
SM
MD
LG