Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскай інтэрнэт-старонцы тлумачыыца як сябе паводзіць у разе тэракту


МАСКВА: У Расеі зьявілася інтэрнэт-старонка, на якой тлумачыцца, як сябе паводзіць у выпадку тэракту. На старонцы antiteror-ru расейцам тлумачыцца, што рабіць у выпадку захопу ў якасьці закладнікаў, пасьля выбуху, альбо пасьля атакі з ужыцьцём ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі. Праект ажыцьцявіў набліжаны да Крамля Фонд Эфэктыўнай Палітыкі з дапамогай Фэдэральнай Службы Бясьпекі, а таксама міністэрстваў ўнутраных справаў і надзвычайных сытуацыяў. На новай інтэрнэт-старонцы зьмешчаная дакладная інструкцыя эвакуацыі ў разе тэракту, надзвычайнай сытуацыі, натуральнай катастрофы, а таксама пералічаны самыя неабходныя рэчы, кшталту запалак і запасаў вады, якія павінны быць у кожнай хаце на выпадак неспадзяваных сытуацыяў.
XS
SM
MD
LG