Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацыянальная Ассамблея Іраку абярэ сёньня спікэра і ягоных намесьнікаў


БАГДАД: Ірацкая Нацыянальная Ассамблея правядзе сёньня ў Багдадзе сваю першую сэсію. Інаўгурацыйная сустрэча парлямэнту ў новым складзе адбылася 16 сакавіка. 275 дэпутатаў маюць абраць спікэра і ягоных двух намесьнікаў. Аднак яны не будуць разглядаць пытаньне прызначэньня прэзыдэнта і прэм’ера, паколькі шыіцкая кааліцыя, якая перамагла на выбарах 30 студзеня, яшчэ не дасягнула дамоўленасьці з другой палітычнай сілай-Курдзкім Саюзам. Учора, часовы прэзыдэнт Газі аль-Явар заявіў, што ён адмаўляецца да пасады старшыні парлямэнту. Канцэлярыя прэзыдэнта паведаміла, што ірацкія суніты настойваюць на тым, каб іхны прадстаўнік заняў пасаду аднаго з двух віцэ-прэзыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG