Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зубры” правялі акцыю ў падтрымку Марыніча каля турмы


Любоў Лунёва, Менск Каля двух дзесяткаў сяброў моладзевага руху “Зубр” зладзілі жывы ланцуг ля плоту папраўчай калёніі на вуліцы Апанскага. Юнакі трымалі партрэты Міхаіла Марыніча.

Праз 15 хвілінаў на месца правядзеньня акцыі прыехалі амонаўцы на двух аўтобусах. Двух хлопцаў намагаліся затрымаць, але перад камэрамі журналістаў амонаўцы адступілі і разышліся па аўтобусах.

Прэсавы сакратар руху “Зубр” паведаміў Радыё Свабода, што акцыі на знак салідарнасьці зь Міхаілам Марынічам будуць адбывацца штодня, але не на Кастрычніцкай плошчы, а ў розных месцах Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG