Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менская фірма выдала кнігу “Сталину, Европа, поклонись”


RFE/RL Паўстагодзьдзя таму ў Менску на Цэнтральнай плошчы быў зьнесены сямімэтровы помнік Сталіну. А ў 52-ю гадавіну ягонай сьмерці выдавецтва “ФІА-Інфарм” (ТАА “ФУАинформ”, Менск) двухтысячным накладам выпусьціла ў сьвет зборнік суцэльнай апалягетыкі пад назваю “Сталину, Европа, поклонись”.

Зь яе старонак колішні савецкі дыктатар паўстае як геніяльны палкаводзец, незраўнаны ні з кім палітык, таленавіты паэт і нават як узорны сем’янін, якому не давала жыцьця раўнівая жонка. Выданьне гэткай літаратуры абмяркоўваюць у новай перадачы сэрыі "Вольная студыя" гісторыкі Алег Дзярновіч і Алег Гардзіенка. [Поўны тэкст перадачы]
XS
SM
MD
LG