Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кнэсэт прагаласаваў супраць рэфэрэндуму


ЕРУСАЛІМ. Дэпутаты парлямэнту Ізраіля, Кнэсэту, сёньня прагаласавалі супраць правядзеньня агульнанацыянальнага рэфэрэндуму ў пытаньні эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газы і часткова з Заходняга берагу Ярдану. Правядзеньне рэфэрэндуму магло на некалькі месяцаў адтэрмінаваць эвакуацыю, якія была заплянаваная на лета. Плян прэм’ер-міністра Арыэля Шарона ўхваліў і кабінэт міністраў, і парлямэнт, аднак на рэфэрэндуме настойвала апазыцыя. Сёньня па завяршэньні сьвята "Пурым" – Ізраіль адкрывае кантрольна-прапускныя пункты на межах з палестынскімі тэрыторыямі. Дзесяці тысячам палестынцам дазволены ўезд у Ізраіль на працу.
XS
SM
MD
LG