Лінкі ўнівэрсальнага доступу

80 мільёнаў -- на авіябазы ў Аўганістане


КАБУЛ. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла пра выдзяленьне больш чым 80 мільёнаў даляраў на мадэрнізацыю амэрыканскіх авіябазаў ў Аўганістане. Амэрыканскі брыгадны генэрал паветраных сілаў Джэймс Хант заявіў рэпарцёрам, што ўжо вядуцца працы на авіябазах ў правінцыях Кандагар і Баграм. На гэтых авіябазах знаходзіцца больш за 150 самалётаў сілаў кааліцыі. Прынамсі 4 чалавекі былі сёньня параненыя ў выніку выбуху на дарозе паміж амэрыканскай і брытанскай ваеннымі базамі на ўсходзе ад Кабула. Паведамляецца, што адзін з параненых – філіпінец, астатнія – аўганцы.
XS
SM
MD
LG