Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бакіева зацьвердзілі на пасадзе прэм’ера


БІШКЕК. Новаабраны парлямэнт Кіргізстану зацьвердзіў Курманбэка Бакіева на пасадзе прэм’ер-міністра. Бакіеў таксама выконвае абавязкі прэзыдэнта краіны – да выбараў, заплянаваных на ліпень. У Бішкеку адбыліся адначасова паседжаньні двух парлямэнтаў – былога скліканьня і новага. Новы парлямэнт прыняў рашэньне аб стварэньні камісіі ў справе ўрэгуляваньня сытуацыі ў краіне. Ніжняя палата старога парлямэнту спыніла работу – да вырашэньня палітычнага крызысу ў краіне. Легітымнасьць старога парлямэнту пацьвердзіў Вярхоўны суд Кіргізстану. Вынікі выбараў у новы парлямэнт зацьвердзіў Цэнтарвыбаркам, нягледзячы на масавыя пратэсты. Шэраг дэпутатаў – сябры парлямэнтаў абодвух скліканьняў У Бішкеку завяршыліся перамовы Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе з новым кіраўніцтвам Кіргізстану. Прадстаўнік АБСЭ Алоіс Петэрле заклікаў бакі да дыялёгу.
XS
SM
MD
LG