Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першая сэсія Нацыянальнай асамблеі Іраку


БАГДАД. У ірацкай сталіцы ва аўторак адкрываецца першая сэсія Нацыянальнай Асамблеі, абранай 30 студзеня. Парлямэнт у складзе 275 дэпутатаў павінен прызначыць сваіх кіраўнікоў. Дагэтуль незразумела, ці прыйшлі да згоды прадстаўнікі шыіцкага “Аб’яднанага ірацкага альянсу” і курды, якія занялі другое месца на выбарах. Кансультацыі паміж дзьвюма палітычнымі сіламі працягваюцца ўжо два месяцы. У Іраку не спыняюцца акты гвалту. Павялічылася колькасьць замежных баявікоў. Паводле дадзеных ЗША, яны пранікаюць у краіну праз сырыйскую мяжу.
XS
SM
MD
LG