Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы парлямэнт Кіргізстану прызнаны паўнамоцным


БІШКЕК. Цэнтарвыбаркам Кыргызстану прызнаў паўнамоцтвы новага аднапалатнага парлямэнту, абранага 13 сакавіка. Адначасна прадстаўнікі камісіі адзначылі, што спрэчныя пытаньні пасьля выбараў застаюцца па 10 з 75 выбарчых акругаў. Там адбудзецца паўторнае галасаваньне. Каардынатар сілавых структураў Кыргызстану ў новым урадзе Фэлікс Кулаў заклікаў былы склад парлямэнту пагадзіцца з рашэньнем Цэнтарвыбаркаму. Кулаў папярэдзіў, што калі хтосьці зноў паспрабуе вывесьці людзей на вуліцы, ён будзе вымушаны арыштаваць зачыншчыкаў непарадкаў. Таксама Фэлікс Кулаў заявіў, што былому прэзыдэнту Аскару Акаеву варта было б асабіста падаць прашэньне аб адстаўцы.
XS
SM
MD
LG