Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Лібану асудзіў усплёскі гвалту


БЭЙРУТ. Прэзыдэнт Лібану Эміль Лахуд заклікаў грамадзянаў да адзінства і асудзіў усплёскі гвалту ў краіне. Лахуд зьвярнуўся да нацыі пасьля таго, як у суботу ўвечары ў хрысьціянскім квартале сталіцы адбыўся выбух. Параненыя, паводле розных ацэнак, ад пяці да васьмі чалавек. Гэта ўжо трэці выбух у хрысьціянскіх раёнах Лібану за апошні тыдзень. У выніку двух папярэдніх тэрактаў загінулі трое і былі параненыя болей як 10 чалавек. Палітычная сытуацыя ў Лібане і стасункі паміж рэлігійнымі грамадамі краіны абвастрыліся пасьля забойства 14 лютага былога прэм’ер-міністра Рафіка Харыры.
XS
SM
MD
LG