Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Ян Павал Другі моўчкі блаславіў вернікаў


РЫМ. Хрысьціяне – каталікі і бальшыня пратэстантаў – адзначаюць Вялікдзень. На плошчы сьвятога Пятра ў Рыме дзесяткі тысячаў вернікаў сабраліся на велікоднае набажэнства. Архіэпіскап Леанарда Сандры зачытаў тэкст традыцыйнага пасланьня Папы “Урбі эт Орбі” (“Гораду і сьвету”). Папа Ян Павал Другі зьявіўся перад вернікамі ў акне сваіх апартамэнтаў. Ён сачыў за чытаньнем пасланьня і блаславіў людзей на плошчы. 84-гадовы пантыфік нядаўна меў апэрацыю на гартані і пакуль ня можа гаварыць.
XS
SM
MD
LG