Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ дапаможа Кіргізстану будаваць грамадзянскую супольнасьць


БІШКЕК. Арганізацыя ў бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе зьбіраецца аказаць дапамогу Кыргызстану ў будаўніцтве грамадзянскай супольнасьці. Адмысловы прадстаўнік АБСЭ у Цэнтральнай Азіі Алоіс Пэтэрле сустрэўся ў нядзелю ў Бішкеку з новым кіраўніцтвам Кыргызстану. Ён абмеркаваў з выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Курманбекам Бакіевым праблемы арганізацыі новых выбараў, а таксама захаваньня парадку і законнасьці ў краіне. Неўзабаве ў Бішкек прыбывае генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш, каб пазнаёміцца з сытуацыяй у Кыргызстане.
XS
SM
MD
LG