Лінкі ўнівэрсальнага доступу

35 гадоў турмы атрымаў эгіпцянін за шпіянаж


КАІР. Да 35 гадоў турмы вырак сёньня каірскі суд эгіпцяніна Махмуда Ід Дабуса за шпіянаж на карысьць Ірану і падрыхтоўку замаху на прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака. За падрыхтоўку тэракту супраць кіраўніка дзяржавы ён атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне, якое ў Эгіпце вылічваецца 25 гадамі. Яшчэ 10 гадоў Дабусу далі за шпіянаж на карысьць Ірану. Яго абвінавацілі ў тым, што цягам пэўнага часу ён перадаваў супрацоўніку амбасады Ірану ў Каіры інфармацыю пра месцы ў Эгіпце і Савудаўскай Арабіі, дзе найлепей можна ажыцьцявіць тэракты.
XS
SM
MD
LG