Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васьмёра беларускіх кантрабандыстаў стануць перад польскім судом


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беластоцкая пракуратура накіравала ў суд абвінаваўчы акт у справе васьмі грамадзянаў Беларусі, якіх затрымала паліцыя, калі тыя... разьбіралі чыгуначны вагон.

Тры месяцы таму беларусаў затрымала паліцыя, калі яны на запасных пуцях разьбіралі адзін з вагонаў цягніка “Гародня-Беласток”, каб выцягнуць адтуль схаваныя раней кантрабандныя цыгарэты.

Васьмёра беларусаў ва ўзросьце ад 25 да 40 гадоў мелі пры сабе больш чым паўтары тысячы пачак цыгарэтаў і адпаведныя інструмэнты, каб раскруціць абшыўку вагона.

Польская чыгунка ацаніла страты на 5 тысячаў даляраў.

Пракуратура запатрабавала даць беларусам тэрміны зьняволеньня ўмоўна, а таксама каб яны кампэнсавалі страты чыгункі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG