Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары прэзыдэнта Кіргізстану прызначаныя на 26 чэрвеня


БІШКЕК. Новы лідэр Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў, што зьмешчаны прэзыдэнт Аскар Акаеў можа бяз перашкодаў вярнуцца на радзіму. “Калі спадар Акаеў вырашыць вярнуцца, то гэта яго рашэньне. Ён мае права прымаць такое рашэньне. Кіргізстан -- гэта яго радзіма, ”-- сказаў Бакіеў. Раней расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін не выключыў магчымасьці таго, што Аскар Акаеў можа жыць у Расеі. Пуцін таксама выказаў надзею на разьвіцьцё нармальнага дыялёгу з палітыкамі, якія прыйшлі да ўлады ў Кіргізстане.Верхняя палата парлямэнту Кіргізстану прызначыла выбары прэзыдэнта краіны на 26 чэрвеня. Прынятае таксама рашэньне, што двухпалатны парлямэнт мінулага скліканьня будзе выконваць свае паўнамоцтвы да прэзыдэнцкіх выбараў. Праваахоўныя органы здолелі ўзяць пад кантроль сытуацыю ў Бішкеку і спыніць марадэрства, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. Паводле дадзеных уладаў, у суботу падчас беспарадкаў у кіргіскай сталіцы загінулі двое чалавек.
XS
SM
MD
LG