Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайбэі шматтысячная акцыя пратэсту


ТАЙБЭЙ. У Тайбэі адбываецца шматтысячная акцыя пратэсту супраць прынятага Кітаем закону, які прадугледжвае ўжываньне сілы супраць Тайваню, калі той афіцыйна абвесьціць незалежнасьць. У маніфэстацыі бярэ ўдзел прэзыдэнт Тайваня Чэн Шуйбянь. Прадстаўнікі кіруючай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі заявілі, што разьлічваюць на ўдзел ў акцыі прынамсі мільёну жыхароў Тайваню. Ад 1949 году Тайвань праводзіць незалежную ад Пэкіну палітыку. Аднак КНР лічыць востраў сваёй мяцежнай правінцыяй.
XS
SM
MD
LG