Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Башкірыі патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта рэспублікі Рахімава


УФА. У сталіцы Башкірыі сёньня больш за 10 тысячаў чалавек сабраліся на мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта рэспублікі Муртазы Рахімава. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць парушэньня грамадзянскіх правоў і заклікаюць выплаціць кампэнсацыю пацярпелым ад самавольства міліцыі ў Благавешчанску ў сьнежні летась. Маніфэстацыя арганізаваныя Каардынацыйнай радай Аб’яднанай апазыцыі Башкірыі, у склад якой ўваходзяць адзяленьні васьмі палітычных партый, у тым ліку КПРФ, "Яблоко", ЛДПР і "Родина", а таксама прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый.
XS
SM
MD
LG