Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На каталіцкі Вялікдзень будуць дзейнічаць 3 пункты спрошчанага кантролю між Літвой і Беларусьсю


Тацяна Поклад, Вільня На літоўска-беларускай мяжы цягам Вялікодных сьвятаў ізноў будуць дзейнічаць тры пункты спрошчанага памежнага кантролю. 28-29 сакавіка будуць адкрытыя КПП Піцкуны-Нарвялішкі, Кемялішкі-Прэны, Пятулявічы-Рак. Праз гэтыя пункты мяжу могуць перасякаць толькі жыхары памежжа, якія ня вязуць ніякіх грузаў ці рэчаў, якія патрабуецца дэкляраваць, і толькі у сьветлую пару сутак (ад 10.00 да 17.00).

На калядныя сьвяты, апрача гэтых трох пунктаў, дзейнічалі яшчэ тры. Дадатковыя пункты памежнага кантролю адкрываюцца часова на сьвяты паводле дамоваў паміж міністэрствамі замежных справаў Літвы і Беларусі. Беларусь не прымае афіцыйныя прапановы Літвы адносна бясплатных альбо таньнейшых візаў у Літву для беларускіх грамадзянаў і адкрыцьця пастаянных дадатковых пунктаў памежнага кантролю.
XS
SM
MD
LG