Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане фармуецца часовы ўрад


Ул. інф. Новы лідэр Кыргызстану Курманбек Бакіеў заявіў, што пачынае фармаваць часовы ўрад.

Выступаючы ў пятніцу пасьля таго, як парлямэнт зацьвердзіў яго выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта і прэм’ера, Бакіеў падкрэсьліў, што кабінэт праіснуе толькі да прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць прыкладна праз тры месяцы.

Бакіеў заклікаў скончыць з гвалтам і рабункамі ў Бішкеку. Паводле ўдакладненых дадзеных, у выніку забурэньняў у Бішкеку загінула чатыры чалавекі, больш як 170 шпіталізаваныя.

Кіргізскае агенцтва “Кабар” працытавала сёньня заяву зьмешчанага прэзыдэнта Кіргізіі Аскара Акаева. Ён назваў апошнія падзеі ў краіне антыканстытуцыйным пераваротам і заявіў, што не падаваў у адстаўку з пасады кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG