Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мястэчку Барань таксама адзначылі Дзень Волі


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць У мястэчку Барань пад Воршай Дзень Волі віталі пад сьцягам Вольнага прафсаюзу. Кіраўнік недзяржаўнай прафсаюзнай суполкі Акцыянэрнага Таварыства “Лёс” Васіль Леўчанкаў прыйшоў на працу пад бел-чырвона-белым сьцягам зь літарамі СПМ – Свабодны прафсаюз мэталістаў.

Ідучы ўраньні на працу, Васіль Леўчанкаў пранёс прафсаюзны сьцяг па ўсёй Барані.

(Леўчанкаў: ) “Некаторыя пыталіся, што ў мяне за акцыя. Я кажу: “Ніякая не акцыя, проста сёньня сьвята”. І я ўсім тлумачыў, што за сьвята. А некаторыя пыталіся, чаму я адзін”.

Сябры Баранскага вольнага прафсаюзу “страхавалі” спадара Леўчанкава, назіраючы за рэакцыяй мясцовых міліцыянтаў. Некаторы час сьледам за ім ішла міліцэйская машына, зь якой вяліся перамовы з кімсьці па рацыі. Але як толькі супрацоўнікі міліцыі выйшлі, каб затрымаць прафсаюзнага лідэра, ён рушыў да прахадной АТ “Лёс”, куды міліцыянтаў не прапусьцілі.
XS
SM
MD
LG