Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку забіты генэрал нацыянальнай гвардыі


БАГДАД. У Іраку забіты генэрал нацыянальнай гвардыі Сулейман Махамад, – паведаміла мясцовая паліцыя. Напад на яго быў зьдзейсьнены ў Багдадзе. Два сыны генэрала былі цяжка параненыя. Раней на захад ад Багдаду пры выбуху замінаванай машыны, якой кіраваў сьмяротнік, загінула 11 паліцыянтаў. Было паранена яшчэ 14 чалавек, у тым ліку двое амэрыканскіх жаўнераў.
XS
SM
MD
LG