Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Ўкраіны і Грузіі прапанавалі дапамогу ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў Кіргістане


КІЕЎ. Украінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка і грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі зьвярнуліся сёньня з заклікам да кіргіскага народу вырашаць палітычныя пытаньні бяз гвалту. Выступаючы ў Кіеве, яны выказалі падтрымку Кіргіскай рэвалюцыі і прапанавалі дапамогу ва ўрэгуляваньні сытуацыі. Нагадаю, што абодва прэзыдэнта прыйшлі да ўлады ў выніку мірных маніфэстацыяў у іхных краінах.

Тымчасам лідэры апазыцыі Ўзбэкістану і Азэрбайджану віталі зьмяшчэньне Аскара Акаева і заявілі, што спадзяюцца на дэмакратычныя зьмены таксама і ў іхных дзяржавах.
XS
SM
MD
LG