Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах пакаралі лідэра мясцовых прадпрымальнікаў


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Мікалая Чарнавуса абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу ў часе страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах 1 сакавіка, а таксама за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Спадар Чарнавус пакараны штрафам 240 тысяч рублёў.

Таксама 25 сакавіка ў Берасьці павінен быў адбыцца суд над старшынём абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянцінам Лазарэнкавым, якога абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў. Але сёньня раніцай міліцыянты, што складалі адпаведны пратакол, нечакана адазвалі матэрыялы справы дзеля дадатковых удакладненьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG