Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг над Горадняй на 25 сакавіка


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня зь 7 раніцы прынамсі да 15 гадзінаў над цэнтрам Горадні лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Ён быў вывешаны на высотным доме на вуліцы Гарнавых, які стаіць на пагорку блізка ад набярэжнай Нёмана.

А на плошчы Леніна перад гарвыканкамам а 17-й гадзіне сабраліся прыблізна 30-40 чалавек. Іх безупынна запісвалі на відэа дзьве міліцэйскія відэакамэры. Саміх міліцыянтаў было таксама нямала. Сабраныя паклалі кветкі на месцы, дзе некалькі гадоў таму ўдзельнікі мітынгу паставілі шыльду “Пляц Волі”, прагаласаваўшы за зьмену назвы плошчы Леніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG