Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Боне ўцекачы зь Беларусі зладзілі пікет да Дня Волі


Казімер Яноўскі, Гомель 25 сакавіка, а 15-й гадзіне, у Боне, былой сталіцы Заходняй Нямеччыны, каля аддзяленьня беларускай амбасады адбылася імпрэза з нагоды 87-х угодкаў утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра пікет Нямеччыне паведаміў палітычны ўцякач з Гомелю Яўген Мурашка. Ён зь сям’ёй жыве цяпер ў горадзе Ландсхут, у Баварыі. Спадар Мурашка быў адным з арганізатараў сёньняшняй імпрэзы. Яму слова:

(Мурашка: ) “Зьвяз беларусаў Нямеччыны ладзіць пікет з нагоды Дня Волі. Пікет з дазволу уладаў зарганізаваны каля будынку беларускай амбасады ў Боне”.

Паводле словаў Мурашкі, у пікеце бралі ўдзел больш за дзясятак былых уцекачоў зь Беларусі. Яны адмыслова прыехалі да аддзяленьня беларускай амбасады ў Бон зь Мюнхэну, Брэмэну, Трыру ды іншых гарадоў, каб аддаць даніну павагі мужным змагарам БНР і нагадаць ня столькі немцам, колькі афіцыйным беларускім дыпляматам пра слаўную дату ў гісторыі краіны.

Пікет ладзіўся пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. На трох адмысловых стэндах зьмешчаны былі фатаздымкі са сьвяткаваньня ў розныя гады Дня Волі ў Менску — у тым ліку і тыя фатаздымкі, на якіх відаць, як беларускія міліцыянты зьбіваюць дэманстрантаў. Пікет каля будынку аддзяленьня беларускай амбасады доўжыўся дзьве гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG