Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 25 сакавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 25 сакавіка.

“Беларуская вёска”, 1925 год. М.Гарэлік піша з Койданаўскага раёну:

“У нашай вёсцы жанчыны пачалі ўжо варушыцца. Паглядзіш на нашых жанчын, дык яны ўжо сталі зусім іншымі, не такімі, як былі раней. Яны цяпер зьбіраюцца амаль ня кожны вечар у школу, дзе настаўнік чытае ім што-небудзь, ці тлумачыць. Адно жаль толькі, што няма ніякай літаратуры па жаночаму пытаньню. Трэба нам у гэтым дапамагчы”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“Учора вярнуўся з заграніцы Ахрэмчук, выйграўшы па латарэі Асоавіяхіма падарожжа па Еўропе. Ахрэмчук з’яўляецца інжынерам прамысловай вентыляцыі і ацяплення. За тры месяцы свайго падарожжа ён пабываў у Польшчы, Германіі, Бельгіі, Францыі і Англіі. У гутарцы з карэспандэнтам ТАСС тав. Ахрэмчук заявіў: “Ва Францыі я пабываў на двух аўтамабільных, трубным і станкабудаўнічым заводах і на тэкстыльнай фабрыцы. У Англіі я наведаў Глазго і Манчэсцер, Эдзінбург, Ліверпуль. Я вынес з падарожжа масу цікавейшых уражанняў і многа карыснага для сваёй работы ў галіне ацяплення і вентыляцыі”.

“Бацькаўшчына”, 1965 год. Прэзыдэнт Рады БНР. Мікола Абрамчык да беларускай эміграцыі:

“Дарагія суродзічы! Я моцна перакананы, што нікому з нас не давядзецца далей несьці Штандар БНР камусь аднаму. І не дзесятку, і ня сотні, а ў тысячах дружных і моцных рук ён будзе данесены на Бацькаўшчыну і перададзены ў рукі тыя, зь якіх ён быў атрыманы. Жадаю Вам усім здароўя, сілы, вытрываласьці. Жыве Беларускі народ у змаганьні! Жыве Беларусь, жыве БНР!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG