Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы лідэр Кіргістану пачынае фармаваць часовы ўрад.


БІШКЕК. Новы лідэр Кіргістану Курманбек Бакіеў заявіў, што пачынае фармаваць часовы ўрад. Выступаючы ў пятніцу пасьля таго, як парлямэнт зацьвердзіў яго выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта і прэм’ера, Бакіеў падкрэсьліў, што габінэт праіснуе толькі да прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць прыкладна праз тры месяцы. Бакіеў заклікаў скончыць з гвалтам і рабункамі ў Бішкеку.

Кіргіскае агенцтва “Кабар” працытавала сёньня заяву зьмешчанага прэзыдэнта Кіргізіі Аскара Акаева. Ён назваў апошнія падзеі ў краіне антыканстытуцыйным пераваротам і заявіў, што не падаваў у адстаўку з пасады кіраўніка дзяржавы. Паводле непацьверджаных зьвестак, ён знаходзіцца ў Казахстане
XS
SM
MD
LG