Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін заяўляе, што Акаеў можа жыць у Расеі


ЕРЭВАН. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што зьмешчаны кіргіскі лідэр Аскар Акаеў можа жыць у Расеі. Знаходзячыся з візытам у Ерэване, Пуцін пракамэнтаваў падзеі ў Кіргістане: “Варта жалю тое, што чарговым разам у адной з краін постсавецкай прасторы палітычныя пытаньні вырашаюцца ў неправавы спосаб, суправаджаюцца пагромамі і людзкімі ахвярамі”.

Паводле ўдакладненых дадзеных, у выніку забурэньняў у Бішкеку загінула чатыры чалавекі, больш як 170 шпіталізаваныя.

Пуцін выказаў спадзяваньне на разьвіцьцё нармальнага дыялёгу з палітыкамі, якія прыйшлі да ўлады ў Кіргістане.
XS
SM
MD
LG