Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія ААН абнародавала справаздачу пра забойства Харыры


НЬЮ-ЁРК. Камісія ААН заявіла, што лібанскія сілы бясьпекі і сырыйская выведка нясуць маральную адказнасьць за забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры ў лютым сёлета. У абнародаванай у чацьвер справаздачы камісіі адзначаецца, што лібанскія і сырыйскія службы бясьпекі стварылі ў Лібане абставіны, якія спрыяюць парушэньням закону. Камісія ААН заклікала правесьці незалежнае міжнароднае расьследаваньне забойства Харыры.
XS
SM
MD
LG