Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 24 сакавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 24 сакавіка.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Тыя-ж камуністы ганьбуюць актам 25.ІІІ. Затое, што быццам ён нясе Беларусі перастарэлы і шкодны для працоўных палітычны лад, як дэмократычная рэспубліка, прытым варожая да Расеі, а збліжаная да Польшчы і да дзяржаў Заходняй Эўропы. Вось-жа й тут ня так. Акт 25.ІІІ. не азначае ніякага конкрэтнага палітычнага ладу, не нясе з сабой ніякіх так званых палітычных ор’ентацыяў, ані тым больш ня мае ў сабе нейкіх варожасьцяў да якога суседняга народу”.

“Звязда”, 1945 год. Паведамленьне БЕЛТА:

“Соўнарком рэспублікі прыняў пастанову аб ахове гістарычных і архітэктурных помнікаў. Нямецка-фашысцкія акупанты разбурылі такія гістарычныя помнікі, як царкву Богаяўленскага брацтва, пабудаваную ў 1640 годзе ў Магілёве, сінагогу XVIII ст. ў Быхаве, Сафійскі сабор XVII ст. у Полацку, Петрапаўлаўскі сабор і кафедральны касцёл у Мінску і інш. Усяго ў Беларусі налічваецца звыш 500 гістарычных і архітэктурных помнікаў, разграбленых і разбураных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Зараз у гарадах рэспублікі арганізуецца ахова і аднаўленне гістарычных помнікаў”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Напружаным і ўдвая радасным быў для працоўных Першамайскага раёну дзень суботніка дзеля добраўпарадкаваньня. Бо гэта яны першыя пайшлі ў паход за ператварэньне гораду-героя Менску ў горад узорнага парадку і высокай культуры. Дык каму ж, як не першамайцам, паказваць у дзень “чырвонай суботы” ўзоры натхнёнай, ударнай працы! Ад самага ранку на залітыя сонечнымі промнямі вуліцы, у сквэры і паркі прыйшлі тысячы і тысячы энтузіястаў — пабеленыя сівізной вэтэраны, камсамольцы і моладзь, рабочыя, інжынэры, навуковыя супрацоўнікі. Яны прадэманстравалі сваёй ударнай працай зацікаўленасьць у далейшым добраўпарадкаваньні раёну”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG