Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня 6-я гадавіна ваеннай аперацыі НАТО супраць Сэрбіі


БЕЛГРАД: Сёньня 6-я гадавіна пачатку ваеннай аперацыі НАТО супраць Сэрбіі ў сувязі з падзеямі ў Косаве. Сэрбы лічаць гэты дзень “ трагічнай датай у сваёй гісторыі”, падчас калі этнічныя альбанцы ў Косаве сьвяткуюць гэты дзень, як “ сьвітанак свабоды”. 23 сакавіка 99 году сілы НАТо пачалі бамбаваньне Сэрбіі, каб спыніць выгнаньне этнічных альбанцаў з Косава. У цырымоніі ў храме сьвятога Марка ў Белградзе, які пацярпеў у выніку налётаў, узяў удзел прэзыдэнт Сэрбіі Войіслаў Каштуніца. У Косаве прэзыдэнт Ібрагім Ругова выказаў спадзяваньне, што Косава дачакаецца поўнай незалежнасьці. Мясцовыя газэты з удзячнасьцю пішуць аб ролі ЗША і іхных саюзьнікаў ў падзеях 6 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG