Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі крытыкуе праект рэзалюцыі Крыстафэра Сьміта


Валер Каліноўскі, Менск У Міністэрстве замежных справаў Беларусі выступілі з камэнтаром да ініцыяванага кангрэсмэнам Крыстафэрам Сьмітам праекту рэзалюцыі амэрыканскага парлямэнту па Беларусі з заклікам да афіцыйнага Менску спыніць парушэньне правоў чалавека і неадкладна вызваліць палітзьняволеных.

Супрацоўніца прэсавай службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына агучыла афіцыйны камэнтар свайго ведамства з гэтай нагоды:

(Ваньшына: ) “Гэты праект рэзалюцыі знаходзіцца ў рэчышчы традыцыйных абвінавачаньняў на адрас нашай краіны і імкненьня ЗША выступаць у ролі настаўніка дэмакратыі. Пры гэтым самі Злучаныя Штаты не зьяўляюцца эталёнам, улічваючы шматлікія парушэньні правоў чалавека, якія дапускаюцца як у гэтай краіне, гэтак і за яе межамі”.

Акрамя таго, МЗС Беларусі назвала ініцыятыву Крыстафэра Сьміта “чарговым сродкам ціску на Беларусь і камісію ў справе правоў чалавека ААН”. Паводле беларускага замежнапалітычнага ведамства, ЗША надалей імкнуцца “прымусіць міжнародную супольнасьць падтрымаць свой палітызаваны і перадузяты падыход ЗША да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG