Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэвалюцыя ў Кіргізстане [фотарэпартаж]


Кастусь Бандарук, Прага У Кіргізстане працягваюцца масавыя пратэсты, сёньня яны ахапілі сталіцу. Прыхільнікі кіргізскай апазыцыі занялі будынак дзяржаўнай тэлевізіі ў Бішкеку. Раней, яны ўзялі пад свой кантроль галоўную сядзібу ўраду і пачалі выкідаць праз вокны партрэты прэзыдэнта і мэблю. Прэзыдэнт падае ў адстаўку, паведамляе карэспандэнт з Бішкеку.

Пакуль невядома, дзе знаходзіцца сам прэзыдэнт.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі Аскара Акаева і правядзеньня новых выбараў. Яны лічаць, што абодва туры галасаваньня 27 лютага і 13 сакавіка былі сфальшаваныя.

Паводле агенцтва Ройтэрс, на вуліцах Бішкеку сабралася каля 10 тысяч чалавек. Яны заблякавалі адну з галоўных вуліцаў сталіцы. На галовах дэманстрантаў ружовыя і жоўтыя хусткі – сымбалі рэвалюцыі.

“Улада ў руках народу – заявіў падчас мітынгу лідэр апазыцыйнага Народнага руху Кіргізстану Тапчубек Тургуналіеў. – сёньня альбо заўтра Бішкек таксама будзе ў руках народу”.

Дэманстрацыя пачалася мірна, аднак пасьля яе ўдзельнікі ўступілі ў сутычкі зь міліцыяй і адказалі каменьнямі на гвалтоўныя дзеяньні з боку прыхільнікаў прэзыдэнта Акаева.

Адзін зь лідэраў апазыцыі – былы прэм’ер Курманбек Бакіеў – заклікаў праваахоўныя органы далучыцца да дэманстрантаў. Антыўрадавыя дэманстрацыі адбываюцца сёньня ў гарадох Джалалабад, Ош і Баткен.

***

Як толькі што перадаў карэспандэнт Радыё Свабода ў Бішкеку Андрэй Бабіцкі, прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў толькі што падпісаў заяву пра адстаўку.

• Поўны тэкст інтэрвію з Андрэем Бабіцкім, які зараз знаходзіцца ў Бішкеку.

***

1 - жаўнеры пакідаюць Дом ураду

2 - акрываўленая шапка прапрэзыдэнцкага прыхільніка

3 - апазыцыянэры сьвяткуюць унутры Дому ўраду

4 - дзеці на вуліцах Бішкеку

5 - дэманстрацыя ў цэнтры Бішкеку, перад штурмам

6 - дэманстрант б''е нагой партрэт Акаева

7 - паранены жаўнер

8 - паранены міліцыянт

9 - сьвяткаваньне пасьля штурму

10 - дэманстранты запалілі і перакульнулі аўтамабіль каля Дому ўраду

11 - паранены дэманстранты каля Дому ўраду

12 - Дому ўраду пасьля штурму
XS
SM
MD
LG