Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністар Кіргізстану скасаваў плянаваны візыт у Ош


БІШКЕК. Прэм’ер-міністар Кіргізстану Мікалай Танаеў скасаваў плянаваны на сёньня свой візыт у горад Ош, які знаходзіцца пад кантролем прыхільнікаў апазыцыі. Прычыны пакуль не паведамляюцца. Візыт у Ош міністра абароны Кіргізстану Эсэна Тапоева ў сераду ня даў істотных вынікаў. Акрамя Ошу, апазыцыя ўзяла пад кантроль горад Джалал-Абад і шэраг раёнаў на поўдні краіны. У Бішкеку ўчора міліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева і скасаваньня вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG