Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 чалавек загінулі ў выніку выбуху на нафтаперапрацоўчым заводзе ў ЗША


ВАШЫНГТОН. Паволе афіцыйных дадзеных, як найменей 14 чалавек загінулі і болей як 100 былі параненыя ў выніку выбуху на нафтаперапрацоўчым заводзе ў амэрыканскім штаце Тэхас. Прычына выбуху пакуль невядомая. Завод, які знаходзіцца недалёка ад гораду Хьюстан, належыць кампаніі “Брытыш пэтролеўм” і зьяўляецца найбуйнейшым прадпрыемстам гэтай фірмы ў ЗША.
XS
SM
MD
LG