Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія канфіскавала падазроны груз, які ішоў зь Беларусі ў Анголу


Ул. інф. Латвійскія ўлады сканфіскавалі груз зь Беларусі, які накіроўваўся ў Анголу. Груз з тэхнікай коштам прыкладна ў паўтара мільёна даляраў быў затрыманы Курзэмскай рэгіянальнай мытняй 9 сакавіка.

Беларускі груз накіроўваўся у порт Вэнтспілс, а адтуль мусіў плыць у Анголу. Грыз быў задэкляраваны, як трактары з паўпрычэпамі, аднак экспэртыза паказала, што гэтая тэхніка зьяўляецца таварам падвойнага прызначэньня і можа выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. Для перавозкі такога грузу патрэбная адмысловая ліцэнзія, якую ўладальнік грузу ня меў.

Учора служба дзяржаўных даходаў Латвіі прыняла рашэньне сканфіскаваць груз і аштрафаваць фірму “Нортроп Вэнтспілс”, якая забясьпечвала пастаўку, на 3 тысячы даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG