Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Польшчы ў Беларусі абвяргае інфармацыю расейскіх СМІ


Ул. інф. Амбасада Польшчы ў Беларусі абвергла інфармацыю расейкага інфармацыйнага агенцтва “Новости” пра затрыманьне 20 сакавіка ў Горадні польскіх журналістаў.

Як паведамляла Радыё Свабода, Міхал Кацэвіч і Адам Тухліньскі з польскага выданьня “Newsweek” і Марцін Сьмялоўскі з тэлеканалу “Polsat” былі затрыманыя ў мінулую нядзелю на адным з выбарчых участкаў, дзе яны назіралі за хадою паўторных парлямэнцкіх выбараў.

Расейскае агенцтва “Новости” распаўсюдзіла інфармацыю, што польскія журналісты былі затрыманыя, “паколькі ня мелі акрэдытацыі”.

Паводле “Новостей” “праверка дакумэнтаў і размова з журналістамі заняла 20 хвілінаў, пасьля чаго іх вызвалілі”.

Пасольства Польшчы заяўляе, што ўсе трое журналістаў мелі пры сабе дакумэнты аб акрэдытацыі, выдадзеныя МЗС Беларусі. Аднак нягледзячы на гэта, яны былі дастаўленыя ў пастарунак, дзе правялі тры гадзіны.

Да таго ж, міліцыянэры запатрабавалі, каб Марцін Сьмялоўскі сьцёр зробленыя ім відэазапісы. Перамовы аб вызваленьні журналістаў вёў віцэ-консул Польшчы ў Горадні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG