Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрымалі актывістаў зь “Лімону”


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ў Гомелі каля ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны старшы лейтэнант міліцыі Чучвага з напарнікам затрымаў студэнтку Юлю Сівец ды маладога рабочага Аляксандра Гехта.

Іх абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак незарэгістраванага маладзёвага руху “Лімон”, зьмест якіх нібыта наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.

Ва ўлёткіх з гумарам апавядалася пра першую гадавіну дзейнасьці “Лімону”. У актыве арганізацыі – правядзеньне грамадзкага галасаваньня пра трэці тэрмін прэзыдэнцтва, акцыі “Галя, я вярнуўся!”, распаўсюд адмысловых улётак з нагоды інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ды іншыя.

Гадавіна руху “Лімон” прыпадае акурат на 1 красавіка – Дзень сьмеху.
XS
SM
MD
LG