Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіргізстану гатовыя ўжыць сілу


БІШКЕК. Новапрызначаны міністар унутраных справаў Кіргізстану Кенэшбэк Душэбаеў заявіў сёньня, што ўлады могуць ужыць сілу для аднаўленьня парадку ў краіне: “Каб навесьці канстытуцыйны парадак, мы можам выкарыстоўваць усе законныя сродкі, у тым ліку меры фізычнага ўзьдзеяньня, спэцыяльныя сродкі й табэльную зброю”.

Сёньня ў Бішкеку міліцыя разагнала мітынг апазыцыі, у якім удзельнічалі каля 200 чалавек. 30 зь іх арыштаваныя. Ім выстаўленыя вінавачаньні ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі, супраціве ўладам і закліках да зьмены канстытуцыйнага ладу ў краіне. Тым часам пад кантролем кіргіскай апазыцыі застаюцца найбольшыя на поўдні краіны гарады Ош і Джалал-Абад. Апазыцыя дамагаецца адмены вынікаў нядаўніх парлямэнцкіх выбараў і адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева.

Акаеў зьмяніў сёньня раніцаю кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў й генэральнага пракурора краіны.
XS
SM
MD
LG