Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова: камуністы прапануюць Вароніна


КІШЫНЭЎ. У Малдове кіроўчая камуністычная партыя прапанавала на пасаду прэзыдэнта кандыдатуру дзейнага кіраўніка краіны Ўладзіміра Вароніна.

Камуністы, здабыўшы бальшыню месцаў ў новым парлямэнце Малдовы, маюць магчымасьць самастойна сфармаваць кіраўніцтва парлямэнту і ўрад. Пры гэтым камуністам не стае пяці галасоў для абраньня прэзыдэнта. Апазыцыйныя партыі заявілі, што будуць байкатаваць галасаваньне што да кандыдатуры Вароніна.

Згодна з канстытуцыяй Малдовы, калі тры туры выбараў прэзыдэнта дэпутатамі не прынясуць выніку, парлямэнт мае быць распушчаны.
XS
SM
MD
LG