Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія выпускае Бобі Фішэра ў Ісьляндыю


ТОКІЁ. Японія пастанавіла дазволіць былому чэмпіёну сьвету ў шахматах Бобі Фішэру выехаць з тэрыторыі гэтай краіны ў Ісьляндыю.

Фішэра затрымалі ў Японіі летась у ліпені. Злучаныя Штаты дамагаюцца экстрадыцыі шахматыста, вінавацячы яго ў парушэньні міжнародных санкцыяў супраць былой Югаславіі ў 1992 годзе. У панядзелак парлямэнт Ісьляндыі даў Фішэру грамадзянства гэтай краіны. Менавіта ў Ісьляндыі ў 1972 годзе Фішэр стаў чэмпіёнам сьвету, перагуляўшы савецкага гросмайстра Барыса Спаскага.
XS
SM
MD
LG