Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі баксэр адмовіўся ад паядынку з украінскай зоркай Уладзімерам Клічком


Міхал Стэльмак, Менск Беларускі баксэр-прафэсіянал Сяргей Ляховіч адмовіўся ад паядынку зь вядомым украінскім спартоўцам Уладзімерам Клічком. Як паведамляе сайт братоў Клічкоў, на сёньняшнюю прэсавую канфэрэнцыю, што адбылася ў Нямеччыне, Ляховіч не зьявіўся, што сьведчыць пра ягоную адмову ад ранейшага намеру правесьці бой з адным з самых вядомых у сьвеце баксэраў супэрцяжкай вагі.

Прамоўтэр беларускага спартоўца Лу Дыбэла патлумачыў гэта магчымымі візавымі праблемамі беларускага спартоўца, у прыватнасьці, боязьзю Ляховіча, што ў выпадку яго прыезду ў Нямеччыну ён ня зможа вярнуцца адтуль у Амэрыку, дзе жыве з 1999 году.

Рэч у тым, што беларускі баксэр дагэтуль ня мае натуралізацыі, якая дае права свабоднага выезду і ўезду ў ЗША.

Сяргей Ляховіч нарадзіўся ў Віцебску. У 1998 годзе заваяваў бронзавы мэдаль на чэмпіянаце сьвету, пасьля чаго пакінуў аматарскі бокс. Цяпер беларускі спартоўца, паводле рэйтынгу баксэрскай асацыяцыі IBF, займае ў сваёй вазе 10-е месца.
XS
SM
MD
LG