Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ААН: “Беларусь – апошні востраў рэпрэсіяў у Эўропе”


Ул.інф. “Беларусь – апошняя выспа рэпрэсіяў у Эўропе” – такое меркаваньне выказаў прадстаўнік Злучаных Штатаў у камісіі ААН па правох чалавека Кэвін Малей. Ён зрабіў такую заяву на брыфінгу падчас пасяджэньня 61-й сэсіі аанаўскай камісіі.

Адказваючы на пытаньне аб магчымасьці працягу мандату адмысловага дакладчыка ААН па правох чалавека ў Беларусі Кэвін Малей заявіў: “Мы адкрыта падтрымліваем права беларускага народу жыць так, як яго эўрапейскія суседзі, і заклікае усе дэлегацыі галасаваць за прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі”.

Спадар Малей выказаў меркаваньне, што сёлета дамагчыся прыняцьця рэзалюцыі будзе цяжэй, “шмат у чым з-за пазыцыі Расеі”.

Прадстаўнік дэлегацыі ЗША Джоэл Дэніэльс паведаміў, што амэрыканскія дыпляматы разам з калегамі з краінаў Эўразьвязу будуць дамагацца працягу мандату адмысловага дакладчыка ААН па правох чалавека ў Беларусі.

Камісія ААН па правох чалавека будзе разглядаць беларускае пытаньне 6 красавіка.
XS
SM
MD
LG